Назва вёскі  "Рубеж” – край Літвы

 

Пачатковы  Касцёл св. Антоняга  у Рубяжэвічах быў пабудаваны  ў 1799 г.  Была мікалаяўская царква  і  дзве  сінагогі  (летняя і зімовая).  Жыхароў  было  3  тысячы.  Като- лікаў  2  тысячы, жыдоў  700, праваслаўных  300  чалавек.

У   парфіі   было   46   вёсак,   парафіянаў   7   тысячаў.

Ініцыятарам  новага  касцёла  быў  Антоні Тур. За  гэтую ініцыятыву  ён  быў абвінавачаны  ураднікам  і  праваслаўным  бацюшкам  з  Слабодкі  і  высланы  з  сям'ёю  ў   Сібір  на  12  гадоў.   Адбыў  7  гадоў,  да  амністыі.

У  1905  годзе   вярнуўся, і   прынёс   ад   Цара   дазвол  на будову  Рымкаталіцкага   касцёла  ў   Рубяжэвічах.

 У 1906 годзе пачалася  кіпучая праца. Кожны дзень праца-вала  да  100 чалавек.  50  каменячосаў, 6  конных  кранаў, бочкі з  малочным растворам і іншае. Фінансавыя  сродкі збіраліся   з   парафіяраў   навакольных   вёсак.  Магнаты, сям”я    Лэнскіх   (маёмасць   Сула),   Гэлена,   Канстанцін, Міхал,  Цэліна,  Альжбета  ахвяравалі на  будову  касцёла 15 тыс. грошай таго часу. І ахвяраванні з Амэрыкі.

Праект  склаў  пан  Пільх  з  Ломжы.  (Польшча).

Нэаготыка,  дзве в ежы.  Цагляны, абложаны   каменнымі   плытамі. Вышыня  45 мэтраў. Фундамент 6 мэтраў глыбіны,  4  шырыны.

Будовай   кіраваў  кс.  Юзаф  Скакоўскі 1906 – 1910 г.

Касцёл асвяціў кс. біскуп  Зыгмунд  Лазінскі  ў 1921 годзе.                             

Званы   два,  на   вежы  1925 – 1939 г.   Прарочы   "камень  Тура”  і   сёння   ляжыць   пры   сцяне    Касцёла  з  1866 г.

Каменная  агароджа  зроблена  ў  1924  годзе.   Арган,  15  галасоў,  820  трубак,   прывезены   з  Вільна  ў  1928 г.

Імя  касцёла,  святы Юзаф,  свята  19  сакавіка. Паўторнае  свята  13  чэрвеня,  св. Антоняга.

Ініцыятар,  парку  камянёў,  Сабалеўскі   Тадэвуш   Люцыянавіч,  грошы  парафіянаў,  год  1996.   


 

Рубяжэ́вічы[1] — вёска ў Беларусі, паміж рэкамі Сулай і Перакульлю. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 220 чал..

Знаходзяцца за 38 км на паўночны ўсход ад Стоўпцаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на СтоўпцыІвянецКойданаў.

Рубяжэвічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся нэагатычны касьцёл Сьвятога Язэпа. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся

касьцёл Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры драўлянага барока, які ў 1972 годзе зруйнавалі савецкія ўлады.