Главная » Видео » Моё видео

Ксендз Владислав Завальнюк

00:04:43
Просмотры: 1 Добавил: benedict benedict 
Описание материала:

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, (Мінск, чырвоны касцёл).Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк нарадзіўся 8 ліпеня 1949 года ў сяле Жданава Вінніцкай вобл. Паходзіць з сялянскай каталіцкай сям'і: бацькі — Мацвей і Ганна (з дому Рошакаў) Завальнюкі. У 1965 годзе скончыў Жданаўскую сярэднюю школу. У гэтым жа годзе прыехаў у Рыгу.Рыхтуючыся да паступлення ў мясцовую духоўную каталіцкую семінарыю, вывучаў латышскую мову. Працаваў на будоўлі каменшчыкам-бетоншчыкам. У 1969-1974 гг. — клерык Рыжскай вышэйшай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пад час вучобы перапісваўся з місіянерамі ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы і Азіі. Меў намер прысвяціць сябе місіянерскай дзейнасці.Пасвячоны ў святары 26 мая 1974 у Рызе ксяндзом кардыналам Юльянам Вайдосам. Душпастырскую дзейнасць распачаў на пасадзе пробашча ў грэка-каталіцкай капліцы на армянскіх могілках у Кішынёве. Знаходзячыся ў Малдове, абслугоўваў каля 70 парафій (у тым ліку 11 нямецкіх). Карыстаўся глыбокай павагай вернікаў. За рэлігійную дзейнасць праследаваўся савецкімі ўладамі.На пачатку 1979 гг. быў змушаны пакінуць Малдову. Вярнуўся ў Латвію, дзе выконваў святарскія абавязкі ў г. Валміера. Пазбаўлены магчымасці адпраўляць набажэнствы і ўвесну 1979 года выехаў у Казахстан. Пэўны час жыў у Цалінаградзе, Какчатаве, Краснаармейску і Паўладары.Тры месяцы нелегальна займаўся душпастырскай дзейнасцю ў Краснаярску. У 1980 годзевярнуўся ў Латвію. Служыў вікарыем у мястэчку Варакляны ў Латгаліі. Быў абмежаваны савецкімі адміністрацыйнымі ўладамі ў выкананні святарскіх абавязкаў — меў права толькі спавядаць і адпраўляць Святую Імшу. У лістападзе — снежні 1980 года прымусова быў змешчаны ў псіхіятрычную бальніцу ў г. Даўгаўпілс.Са студзеня 1981 года — на пасадзе пробашча ў парафіях Лэнас, Айспутэ, Вентспілс, Кулдзігэ Ліепайскага дэканата. У 1984 годзе пераведзены ў Беларусь. Працаваў пробашчам з 1986 года ў касцёле св. Тройцы ў Глыбокім і быў душпастырам парафіі святой Ганны ў в. Мосар.Пасля 1988 г. адначасова служыў вікарыем у Менскім Кальварыйскім касцёле Ўзвышэння крыжа. З 1989 г. разам з вернікамі змагаўся за вяртанне беларускіх каталіцкіх святынь у Менску (касцёл святых Сымона і Алены, Кафедральны касцёл, касцёл св. Роха). Аднавіў і адкрыў каталіцкія парафіі ў Каралішчавічах, Чэрвені, Смалявічах, Раўбічах і інш.25 мая 1999 абраны правадзейным членам Міжнароднай акадэміі экалогіі. Выступае з артыкуламі нацыянальна-рэлігійнай праблематыкі ў беларускім, нямецкім, польскім і латышскім перыядычным друку. Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Вінцэнта Гадлеўскага і ордэнам "Гонар Айчыны".

Язык: Русский
Длительность материала: 00:04:43
Автор: Борис Ручник
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: